25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: У Беларусі афрыканская чума свіней

149
Рассельгаснагляд: У Беларусі афрыканская чума свіней

Расея забараніла пастаўкі мясной прадукцыі з Беларусі.

Абмежаванне ўводзіцца з сённяшняга дня, паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

«Па вуснай інфармацыі кіраўніцтва дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь у Гродзенскім раёне зарэгістраваная афрыканская чума свіней (АЧС). У гэтай сувязі Рассельгаснаглядам з 21.06.2013 уведзеныя часовыя абмежаванні на ўвоз у Расейскую Федэрацыю свіней, спермы кныроў, свініны і свінагадоўчай прадукцыі, з Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь да асобага ўказання», - гаворыцца ў паведамленні.

Інфармацыя пра масавы падзеж свіней у Беларусі з'явілася ў канцы красавіка. Спачатку ўлады катэгарычна адмаўлялі эпідэмію. Калі пачалі хварэць свінні ў комплексе «Усходні» пад Баранавічамі, было сказана, што яны заразіліся рэспіраторна-рэпрадуктыўным сіндромам. Але пры гэтым захворванні свінні не дохнуць. Па словах ветэрынараў, пры ім нараджаюцца мёртвыя парасяты. Таму версія ўладаў асаблівага даверу не выклікала.

За апошнія некалькі дзён чытачы сайта charter97.org паведамілі пра масавы забой свіней у Менскай і Віцебскай абласцях.

«У Валожынскім раёне адбываецца масавая ўтылізацыя свіней на прыватных падворках. Да насельніцтва ўладамі не даводзіцца ніякай інфармацыі пра прычыны і пра само захворванне. У месцах, куды яшчэ не дабраліся ўтылізатары, насельніцтва само забівае свіней. У крамах скончылася соль і маразільнікі», - напісаў наш чытач 19 чэрвеня.

Пад Віцебскам да барацьбы з «сакрэтнай хваробай» свіней прыцягнулі супрацоўнікаў міліцыі.

«У пасёлку Ліпаўцы Віцебскага раёна і суседніх пасёлках Асінаўка і Шапечына на працягу апошніх 2-х месяцаў дохнуць свінні. Але на дадзены момант усе абвастрылася аж да таго, што cельсавету далі загад канфіскаваць у насельніцтва свіней, забіць і закапаць у спецыяльнай яме ў вёсцы Ільічоўка. Ніхто не прадстаўляецца, не тлумачыць, чаму ў людзей гвалтоўна забіраюць свіней з удзелам міліцыі. Магчыма, гэтая ўтоенасць звязаная з тым, што баяцца адмовы Расеі ад мяса з Беларусі, так як да Смаленска рукой падаць. Каранцін ніхто не абвяшчае, гарадскія ўлады кажуць, што ўсё ў парадку, няма ніякай свіныой чумы», - адзначыў іншы чытач.

Таксама паведамлялася, што масавы забой свіней пачаўся ў Стаўбцоўскім, Карэліцкім, Іўеўскім, Лідскім, Навагрудскім раёнах.

Самай распаўсюджанай версіяй таго, што адбываецца, стала менавіта эпідэмія афрыканскай чумы свіней, якая фіксуецца ў суседніх краінах. Зразумець страх мясцовых чыноўнікаў можна - наяўнасць эпідэміі пагражала забаронай паставак беларускага мяса ў Расею. Гаворка ідзе пра значныя аб'ёмы: у 2013 годзе Беларусь плануе экспартаваць туды 310 тысяч тон мяса і мясапрадуктаў.

Афрыканская чума свіней - высокакантагіёзная вірусная хвароба свіней, якая характарызуецца ліхаманкай, цыянозам скуры і шырокімі гемарагіямі ва ўнутраных органах. Належыць да спісу A згодна з Міжнароднай класіфікацыяй заразных хвароб жывёл. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках