20 кастрычнiка 2026, aўторак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крытыкі НАТА пракалоліся на тым, што паўтараюць тэзісы Крамля пра Украіну

Крытыкі НАТА пракалоліся на тым, што паўтараюць тэзісы Крамля пра Украіну

Аналіз Financial Times.

Амерыканскія крытыкі НАТА ўсё часцей паўтараюць тэзісы Крамля, тлумачачы расійскае ўварванне ва Украіну «дзеяннямі Захаду» і прадстаўляючы Кіеў «пешкай» у супрацьстаянні вялікіх дзяржаў. Такія погляды распаўсюджваюцца як сярод прыхільнікаў руху MAGA, так і сярод левых, якія вінавацяць ЗША ў сусветных канфліктах і бачаць у Расіі процівагу амерыканскаму ўплыву, піша Financial Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Адзін з найбольш уплывовых прыхільнікаў гэтай пазіцыі — палітолаг Джон Міршаймер, які прадстаўляе школу так званага наступальнага рэалізму. Ён сцвярджае, што вялікія дзяржавы імкнуцца дамінаваць у сваіх рэгіёнах і што пашырэнне НАТА «справакавала Маскву» на вайну. Гэтыя аргументы таксама гучаць у выступах правага каментатара Такера Карлсана.

Аднак уварванне Расіі ў 2022 годзе адбылося не з-за непасрэднага пашырэння НАТА. Украіна гадамі не магла дамагчыся сяброўства ў альянсе. Сам Пуцін тлумачыў напад неабходнасцю «дэнацыфікацыі» і «дэмілітарызацыі» Украіны, адначасова ставячы пад сумнеў яе права на самастойнае існаванне.

Міршаймер за тыдзень да пачатку поўнамаштабнага ўварвання прадказваў, што Пуцін не стане нападаць. Пасля пачатку вайны ён змяніў пазіцыю, заявіўшы, што «Захад не пакінуў Пуціну выбару».

Падобныя аргументы выказваў і левы крытык НАТА Ноам Хомскі, які называў уцёкі былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча «дзяржаўным пераваротам». Пры гэтым Януковіч пакінуў краіну пасля масавых пратэстаў і страты палітычнай падтрымкі.

Падобныя трактоўкі ігнаруюць самастойнасць украінцаў і іх права вызначаць будучыню сваёй краіны. На фоне скарачэння амерыканскай падтрымкі Кіева гэтыя погляды дапамагаюць апраўдваць саступкі Маскве, у той час як бяспека Украіны і еўрапейскіх саюзнікаў аказваецца пад пагрозай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲