19 траўня 2024, Нядзеля, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

9
Даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

Кошт праезду ў міжгародніх аўтобусах з 1 жніўня павысіцца на 9%.

Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс». Тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах змяняюцца і складуць за адзін кіламетр:

на звычайных маршрутах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 420 рублёў;

у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 432 рубля;

на хуткасных маршрутах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 544 рубля;

у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 564 рубля;

на дадатковых рэйсах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 566 рублёў;

у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 584 рубля;

на экспрэсных маршрутах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 630 рублёў;

у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 650 рублёў.

Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на міжгародных маршрутах за адзін кіламетр праезду ўстанаўліваюцца асобна для наступных маршрутаў:

«Менск - Гродна» праз Баранавічы і «Менск - Слонім» праз Баранавічы ў памеры 358 рублёў;

«Менск - Магілёў» у памеры 384 рубля;

«Менск - Мацькаўцы», «Менск - Пасадец», «Менск - Раванічы», «Менск - Трабы» ў памеры 462 рублі;

«Менск - Пінск» праз Клецк у памеры 440 рублёў;

«Менск - Пінск» праз Баранавічы ў памеры 300 рублёў.

Тарыфы на перавозку дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародных маршрутах устанаўліваюцца ў памеры 50% ад кошту, указанага ў пунктах 1-2. Зніжка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар з сімвалам «К», якія не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання.

Права на праезд па дадзеным тарыфе прадастаўляецца на падставе пасведчання аб нараджэнні (дакумента, які сведчыць асобу) або дакумента, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях.

Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на міжгароднія маршруты ўводзяцца ў дзеянне з 1 жніўня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках