Кадравыя перастаноўкі ў СК
31- 23.07.2013, 20:15
- 25,379
Аляксей Волкаў прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта.
Лукашэнка прызначыў палкоўніка юстыцыі Аляксея Волкава першым намеснікам старшыні Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба правіцеля.
Адначасова ён вызваліў Волкава ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта ў Менску.
Нагадаем, 1 студзеня 2012 года ў Беларусі быў створаны Следчы камітэт, які падпарадкоўваецца Лукашэнку.