2 траўня 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрыя Кавалгіна затрымалі на прахадной БелАЗа

18
Дзмітрыя Кавалгіна затрымалі на прахадной БелАЗа

У Жодзіне затрыманы намеснік старшыні мtнскай гарадской арганізацыі АГП Зміцер Кавалгін.

Аб гэтым сайту charter97.org паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Дзмітрый Кавалгін разам з іншымі актывістамі раздавалі каля прахадной БелАЗа асобнікі газеты «Голас розуму» з публікацыямі на тэму карупцыі.

«Газеты разыходзіліся вельмі добра, раздалі ўсе. Рэакцыя людзей была вельмі пазітыўнай, яны радаваліся, што апазіцыя нарэшце выйшла да прахадных заводаў», - паведаміў Анатоль Лябедзька.

Пасля таго, як актывісты скончылі раздачу матэрыялу, з'явілася міліцыя. Яна затрымала Дзмітрыя Кавалгіна, які стаяў бліжэй да прахадной.

У маладога чалавека спачатку праверылі пашпарт, але потым затрымалі.

Зараз Кавалгін знаходзіцца ў Жодзінскім РАУС, яму забараняюць карыстацца мабільным тэлефонам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках