19 траўня 2024, Нядзеля, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на здымнае жыллё ляцяць уверх

71
Кошты на здымнае жыллё ляцяць уверх

Да восені здымныя кватэры ў Менску могуць падаражэць яшчэ на $50-100.

Нягледзячы на тое што кватэру ў сталіцы ў апошні час можна арандаваць толькі за казачныя грошы - «аднушкі» лёгка і без таргоў сыходзяць за 400 даляраў, а «двушкі» - у сярэднім за 450 - ужо гэтай восенню кошты на здымнае жыллё могуць узляцець яшчэ як мінімум даляраў на 50-100. Па крайняй меры, такія прагнозы робяць рыелтары і папярэджваюць: цяперашні кошт арэнды можна лічыць за шчасце.

Адказваючы на пытанні карэспандэнта «Звязды», спецыяліст агенцтва нерухомасці «Пакадан» Аксана Лукашэвіч адзначыла, што чарговую хвалю ажыятажнага попыту на здымныя кватэры можна чакаць у трэцяй дэкадзе жніўня і ў верасні. Менавіта ў гэты час, хутчэй за ўсё, сярэднія кошты арэнды бюджэтных кватэр павялічацца яшчэ на 50-100 даляраў. Падаражанне будзе справакавана не толькі студэнтамі і маладымі спецыялістамі, якія засталіся ў Менску пасля заканчэння ВНУ, але і масавым наборам новых работнікаў у буйныя супермаркеты сталіцы.

Аксана Лукашэвіч таксама ўпэўненая, што сур'ёзны недахоп аб'ектаў прыватнай жыллёвай арэнды будзе назірацца ў Менску яшчэ на працягу 2-5 гадоў. І гэта пры ўмове, што ўвесь час у сталіцы будзе весціся масавае будаўніцтва новых жылых кварталаў.

Не зможа істотна палепшыць сітуацыю і шырока анансаванае масавае будаўніцтва арэндных дамоў. Бо арэндныя кватэры размяркоўваюцца толькі сярод чаргавікоў ці тых спецыялістаў, якія патрэбныя гораду. І будзе вялікім поспехам, калі арэндныя дамы здымуць вострую праблему сярод чаргавікоў праз 10-15 гадоў.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках