13 снежня 2025, Субота, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочаму адпомсцілі за скандальны «серыял» пра МАЗ

135
Рабочаму адпомсцілі за скандальны «серыял» пра МАЗ

Звольнены рабочы, які зняў «жасцянку» пра будні Менскага аўтазавода.

Пра гэта Руслан Мірзоеў паведаміў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Мяне звольнілі. З першага жніўня я ўжо не буду працаваць на МАЗе. Начальнік мне прапанаваў зрабіць гэта па ўласным жаданні. У адваротным выпадку да мяне б ужылі жорсткія меры, якія вымусілі б мяне зрабіць гэта. Але я нават рады», - адзначыў рабочы.

Ён паведаміў, што ўжо мае планы на будучыню.

«Мяне запрасілі ў ролі вядучага шоў па баях без правілаў у Маскве. Я паеду на выходных на пробы. Калі ўсё будзе ўдала, то, магчыма, забяспечу сабе нейкую будучыню ў свеце шоў-бізнесу. Калі не атрымаецца, то ёсць варыянт у прыватнай фірме па вытворчасці пластыкавых вокнаў», - кажа Руслан.

Ён дадаў, што займаецца музыкай, але даходу яна асабліва не прыносіць.

«Як наогул у Беларусі можна «выехаць» на музыцы? Гэта магчыма, але трэба прыкласці гіганцкія намаганні, «засвяціцца» за мяжой, каб гэта дало нейкія матэрыяльныя дывідэнды. Можна «засвяціцца» на «Славянскім базары», але ў мяне рэпертуар не той», - іранізуе аўтар скандальнага відэа.

Хлопец пацвердзіў, што з'яўляецца майстрам спорту па боксе.

«Зарабляць на жыццё спортам можна, але гэта каласальная праца. Трэба кінуць усё, паставіць на карту выключна спорт, і тое не факт, што ён стрэліць. У мяне раней было дзікае імкненне, дамагчыся высокіх вынікаў у спорце, але зараз няма таго запала. Калі б ён быў, я б, вядома, рызыкнуў - закінуў бы ўсё і пайшоў бы трэніравацца па тры разы на дзень, каб чагосьці дасягнуць. А проста хаджэнне раз у дзень на трэніроўку асаблівага плёну не дасць. Трэба, каб агеньчык з'явіўся ў сэрцы, тады нешта атрымаецца», - падкрэсліў рабочы.

Ён таксама не выключае сябе ў ролі журналіста.

«Я б мог заняцца журналістыкай, але гэта такая сфера, дзе вельмі шмат хлусні і паклёпу, хоць, у прынцыпе, з якога боку паглядзець. Таму калі будуць нейкія цікавыя прапановы, то я, натуральна, рады пайсці на кантакт і падумаць, але каб гэта не моцна тычылася палітыкі. Калі зрабіць нешта смешнае і гумарное, то тады так», - падсумаваў Руслан Мірзоеў.

Нагадаем, супрацоўнік Менскага аўтазавода Руслан Мірзоеў зняў і выклаў у Інтэрнэт серыю скандальных відэаролікаў пра будні завадчанаў. Рабочаму пагражалі ўзбуджэннем крымінальнай справы і патрабавалі выдаліць відэа.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках