2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праваслаўны атэіст» набівае сабе цану

56
«Праваслаўны атэіст» набівае сабе цану

Інфармацыя пра тое, што Лукашэнка не паедзе ў Кіеў, з'явілася, каб выклікаць дадатковую цікавасць да беларускага кіраўніка.

Такім чынам палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org інфармацыю пра тое, што Лукашэнка не з'явіцца ў Кіеве на святкаванні 1025-годдзя хрышчэння Русі.

«Я не бачу нейкіх важкіх падстаў, каб Лукашэнка адмовіўся ад запрашэння наведаць гэтыя святкаванні. А запрашэння такога не магло не быць, хоць бы таму, што Беларусь, як і Украіну, Руская праваслаўная царква лічыць сваімі кананічнымі тэрыторыямі. Менавіта ў гэтых трох краінах у гэтыя дні будуць праходзіць святы з нагоды 1025-годдзя, падкрэсліваю, Кіеўскай Русі, а не Маскоўскай», - адзначыў палітычны аглядальнік.

Ён упэўнены, што беларускі кіраўнік не можа не з'явіцца ў Кіеве, нават калі ён працягвае лічыць сябе «праваслаўным атэістам».

«У той жа час, я б не выключаў, што такая інфармацыя з'явілася, каб выклікаць дадатковую цікавасць да таго, з'явіцца Лукашэнка ў Кіеве ці не. І імпульс да гэтай цікавасці можа зыходзіць адсюль - з Менска. І матывы захоўваць інтрыгу да апошняга моманту звязаныя з тым, што тады пра Лукашэнку будуць размаўляць больш, чым маглі б. Асабліва на фоне таго, што ў Кіеве ўжо дакладна будзе Пуцін, шэраг іншых дзяржаў, дзе дамінуе праваслаўе, а таксама шматлікія патрыярхі памесных праваслаўных цэркваў. Такім чынам, мы больш гаворым пра Лукашэнку, а не пра Патрыярха. У выпадку, калі ва ўкраінскай сталіцы ўсё ж не ўбачаць Лукашэнку, то гэта ўжо будзе азначаць куды большае значэнне ў двухбаковых адносінах з прэзідэнтамі Расеі і Украіны, чым сумеснае святкаванне 1025-годдзя Кіеўскай Русі», - сказаў на заканчэнне Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, па некаторых дадзеных, беларускі кіраўнік не з'явіцца ў Кіеве на святкаванні 1025-годдзя хрышчэння.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках