3 траўня 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заходняй мяжы Беларусі пабудуюць плот даўжынёй 1250 кіламетраў

62
На заходняй мяжы Беларусі пабудуюць плот даўжынёй 1250 кіламетраў

Латвія, Літва і Польшча маюць намер разам будаваць плот на мяжы з Беларуссю.

Гэта робіцца для таго, каб не дапусціць праходу кабаноў, якія лічацца асноўнымі пераносчыкамі афрыканскай чумы свіней (АЧС), перадае «Інтэрфакс».

«Літоўскія калегі сур'ёзна заклапочаныя тым, што АЧС зарэгістраваная ў Беларусі, і плануюць пабудаваць са спецыяльнай сеткі плот на мяжы», - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка са спасылкай на кіраўніка харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнаса Мілюса.

Паводле яго слоў, да гэтага праекту гатовыя далучыцца Латвія і Польшча, а таксама Эстонія, якая мяжуе з Расеяй.

Працягласць мяжы Беларусь з Латвіяй складае каля 170 кіламетраў, з Літвой - 678, з Польшчай - амаль 400.

«Рызыка распаўсюджвання АЧС, сапраўды, каласальная, паколькі ў Польшчы вельмі вялікая папуляцыя кабаноў, - растлумачыў Аляксей Аляксеенка. - Шмат кабаноў і ў Чэхіі, Германіі, Францыі».

Харчова-ветэрынарная служба Літвы звярнулася ў Еўракамісію з просьбай вылучыць краіне 13,5 млн еўра для барацьбы супраць АЧС. На ўзвядзенне плота плануецца накіраваць 10 млн еўра.

У сувязі з рэгістрацыяй эпідэміі ў Беларусі Літва плануе знішчыць на мяжы каля 10 тысяч свіней.

Нагадаем, у пачатку ліпеня пад Віцебскам быў выяўлены другі ачаг афрыканскай чумы свіней. Ён быў зафіксаваны на філіяле мясцовага камбіната хлебапрадуктаў «Лучоса». Першы ачаг быў знойдзены ў Гродзенскай вобласці. Першыя вынікі расследавання па факце заносу віруса паказалі, па паведамленнях уладаў, што захворванне занесенае з кармамі для жывёл, увезенымі з тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках