19 траўня 2024, Нядзеля, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стадыён БАТЭ ўладам больш не цікавы?

26

Пасля пройгрышу ФК БАТЭ ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў цікавасць уладаў да будаўніцтва стадыёна згасла.

Як паведамляе крыніца charter97.org, «паступіла неафіцыйнае распараджэнне з вярхоў - будаваць стадыён без асаблівай спешкі».

«Стадыён у Барысаве будаваўся паскораным тэмпамі і разлікі былі на тое, каб увесці яго спецыяльна да гульняў БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Аднак ніхто не чакаў, што клуб завершыць выступ ўжо так рана ў еўракубках», - распавяла крыніца.

Нагадаем, стадыён планавалася ўвесці ў эксплуатацыю ў ліпені 2013 года. Аб гэтым заяўляў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура ў красавіку.

«Стадыён у Барысаве павінен быць здадзены першым паўгоддзем. У пачатку верасня на гэтым стадыёне запланавана таварыская сустрэча зборных Беларусі і Францыі, - сказаў Батура. - Гэта важны аб'ект як для Менскай вобласці, так і для краіны».

Новая арэна будзе адказваць усім патрабаванням УЕФА для правядзення матчаў міжнароднага ўзроўню. Стадыён прызначаны для правядзення футбольных матчаў, аднак дадаткова на першым паверсе размесцяцца трэнажорныя залы, кавярня на 44 месцы, зала гульнявых аўтаматаў, крама атрыбутыкі БАТЭ. Згодна з праектам, стадыён разлічаны на 13.087 месцаў для гледачоў. Як адзначаюць будаўнікі, гэты аб'ект унікальны, аналагаў яму ў Беларусі няма.

Як выглядаў стадыён у канцы ліпеня 2013 года:

Фото: Блог по строительству нового стадиона БАТЭ (batebs.blog.tut.by)
Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках