18 траўня 2024, Субота, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Известия»: Паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем» пачнуцца коштавыя войны

14
«Известия»: Паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем» пачнуцца коштавыя войны

З-за развалу экспартнага картэля, які кантраляваў больш за 40% продажаў калійных угнаенняў, акцыі «Уралкалію» абваліліся амаль на 15%

Расейская кампанія, найбуйнейшым саўладальнікам якой з'яўляецца Сулейман Керымаў, абвясціла аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію (БКК) - сумеснага з беларускім «Беларуськаліем» трэйдара.

Вінаватым у распаду картэля, які кантраляваў больш за 40% сусветных продажаў калійных угнаенняў, яна называе Лукашэнку. На адкрыцці таргоў на Лонданскай фондавай біржы каціроўкі «Уралкалію» абваліліся больш чым на 15%, піша расейскае выданне «Известия».

У самой БКК ад каментароў адмовіліся. У прэс-службе прэм'ер-міністра Беларусі, Мінфіне і Дзяржкамітэце па маёмасці (усе гэтыя ведамствы ў той ці іншай меры курыруюць дзейнасць «Беларуськалію») заявілі, што пакуль не інфармаваныя пра пазіцыю кіраўніцтва з гэтай нагоды.

Газета нагадвае, што БКК была створаная ў 2005 годзе стараннямі тагачаснага ўладальніка «Уралкалію» Дзмітрыя Рыбалоўлева, які пераканаў Лукашэнку ў неабходнасці праводзіць узгодненую экспартную палітыку на сусветным рынку калійных угнаенняў. Ідэя аказалася ўдалай: «Уралкалій» і «Беларуськалій» разам кантралююць каля 40% сусветнага экспарту калію, а аб'яднаўшы намаганні, яны змаглі дыктаваць свае ўмовы і кошты найбуйнейшым спажыўцам - Кітаю і Індыі. У дакрызісны перыяд кошты на калійныя ўгнаенні за лічаныя гады ўзляцелі ў некалькі разоў - амаль да $1 тыс. за тону.

«Цяпер адмова ад каардынацыі экспарту можа справакаваць коштавыя войны паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем», бо яны заўсёды працавалі на адных і тых жа рынках.

Для калійшчыкаў прыярытэтам заўсёды быў кошт прадукцыі, а не аб'ёмы продажаў. Зараз, упэўнены аналітык «ВТБ Капіталу» Кевін Уайт, на рынку пачнецца бітва за аб'ёмы і магчымы дэмпінг. БКК за кошт свайго памеру ўдавалася адстойваць сваю коштавую пазіцыю нават з жорсткімі кітайскімі і індыйскімі перамоўшчыкамі», - піша выданне.

Найбуйнейшым сусветным экспарцёрам калію становіцца Canpotex, сумесны трэйдар паўночнаамерыканскіх калійных вытворцаў PotashCorp, Mosaic і Agrium. Яго доля на сусветным рынку менш за 30%. У канцы 2012 года Canpotex упершыню заключыў кантракт раней, чым БКК, даўшы 15-адсоткавую зніжку для кітайскіх кліентаў. Услед за амерыканскімі калійшчыкамі кошт прыйшлося знізіць і самой БКК. Ды і сам «Беларуськалій» зможа зараз дэмпінгаваць.

Адзіным каналам экспартнага збыту «Уралкалію» будзе яго ўласны трэйдар - швейцарская кампанія Uralkali Trading (UKT). «Уралкалій» яшчэ ў мінулым годзе прыкметна пераразмеркаваў свае аб'ёмы продажаў па каналах збыту. Пастаўкі праз БКК у 2012 годзе, згодная матэрыялам «Уралкалія», скараціліся на 36% у параўнанні з 2011 годам і склалі ўсяго 22% экспартных продажаў кампаніі. Тыя, 78%, што засталіся, фармальна ўжо адносіліся да UKT.

Зусім нядаўна Лукашэнка заяўляў пра неабходнасць працягу цеснага ўзаемадзеяння з «Уралкаліем» у рэалізацыі калійных угнаенняў у рамках БКК. Акрамя таго, кампаніі вялі перамовы аб стварэнні «Саюзкалію» (Soyuzkali) - новай трэйдынгавай структуры са швейцарскай «прапіскай». Паведамлялася, што яна пачне функцыянаваць ужо ў гэтым годзе. Лёс гэтага праекта цяпер няясны.

На мінулым тыдні Лукашэнка прызначыў гендырэктарам БКК Алену Кудравец з «Беларуськалію» (кіраўнік БКК, паводле дамоўленасцяў расейскага і беларускага боку, не можа быць прызначаны або зняты з пасады без асабістага адабрэння кіраўніка).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках