19 траўня 2024, Нядзеля, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі стралок: Хацеў праверыць, як працуе пнеўматычны пісталет

17
Менскі стралок: Хацеў праверыць, як працуе пнеўматычны пісталет

Менчук, які абстраляў 22 чэрвеня прыпынак у сталіцы, арыштаваны.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Менску абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да менчука, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага як асабліва злоснае хуліганства з ужываннем прадмета, які выкарыстоўваецца ў якасці зброі, у выніку якога траім грамадзянам былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні», - паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта па Менску.

Арыштаваны менчук 1984 года нараджэння здзейсніў каля 10 стрэлаў па прыпынку грамадскага транспарту ўвечары 22 чэрвеня. Вядомыя таксама матывы здзяйснення злачынства, перадае «Інтэрфакс».

«Падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, адчуваючы пачуццё ўсёдазволенасці, вырашыў выпрабаваць працаздольнасць набытага напярэдадні пнеўматычнага пісталета і адкрыў бязладную стральбу з акна аўтамабіля, зрабіўшы больш 10 стрэлаў», - адзначылі ва УСК.

Арыштаваны менчук быў раней судзімы.

Там таксама паведамілі, што «ў далейшым следству трэба ўстанавіць іншых магчымых сведак і пацярпелых ад супрацьпраўных дзеянняў падазронага, правесці шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, атрымаць кампетэнтныя заключэнні экспертаў, з мэтай поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы».

Нагадаем, 22 чэрвеня ў Менску каля 13:20 на Партызанскім праспекце з легкавога аўтамабіля, які рухаўся ў напрамку да выезду з горада, невядомы абстраляў людзей, якія стаялі на прыпынку грамадскага транспарту, як мяркуецца, з пнеўматычнай зброі. 15-гадовы хлопец і дзве маладыя жанчыны атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя. Аўтамабіль з падазраваным з месца здарэння з'ехаў. Завадскім (г. Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 КК.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках