18 траўня 2024, Субота, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НПЗ настойваюць на павышэнні коштаў на бензін

56
НПЗ настойваюць на павышэнні коштаў на бензін

Беларусаў чакае істотнае павелічэнне коштаў на паліва.

Міністэрства фінансаў Беларусі выступае з ініцыятывай павышэння ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва, беларускія НПЗ разлічваюць на павышэнне рознічных коштаў на бензін і дызельнае паліва.

«Міністэрства фінансаў, матывуючы сваю пазіцыю неабходнасцю павелічэння даходаў бюджэту, выступіла з ініцыятывай павышэння ставак акцызаў на паліва. Калі гэтая прапанова будзе падтрыманая на ўзроўні ўрада, беларускія НПЗ разлічваюць, што іх інтарэсы будуць улічаныя», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў нафтаперапрацоўчай галіне.

Паводле яе слоў, Мінфін ініцыюе павышэнне ставак акцызаў на аўтабензіны на 20% ад цяпер дзеючых, на дызпаліва - прыкладна на 33-35%.

Прадстаўнік галіны нагадаў, што ў Беларусі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва. Ён таксама адзначыў, што на сённяшні дзень у кошце 1 тоны дызпаліва акцыз займае 14%, у кошце тоны бензіну, у залежнасці ад маркі, 16-24%.

Ён таксама адзначыў, што вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку з'яўляюцца рэнтабельнымі пры ўмове, што кошт 1 літра паліва прыкладна адпавядае $1.

Акрамя таго, суразмоўца агенцтва адзначыў, што ў бягучым годзе расейскія нафтавыя кампаніі актыўна займаюцца давальніцкай перапрацоўкай паліва на беларускіх НПЗ, удзельная вага працэсінгу складае, у сярэднім па заводах, каля 50%. Пры гэтым прадстаўнік галіны нагадаў, што расейскія давальцы вырабляюць нафтапрадукты не толькі для паставак у Расею і для экспарту ў краіны ЕЗ, але і для забеспячэння ўласных сетак АЗС, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.

«Калі ўсе выдаткі па павышэнні ставак акцызаў лягуць на перапрацоўшчыкаў, прывабнасць працэсінгу ў Беларусі знізіцца, а гэта пагоршыць фінансавае становішча заводаў, якія ў I квартале лідзіравалі ў спісе найбольш прыбытковых беларускіх АТ», - адзначыла крыніца.

У гэтым выпадку, дадаў ён, знізяцца і падатковыя паступлення ў бюджэт ад беларускіх НПЗ.

Такім чынам, канстатаваў суразмоўца агенцтва, для скарачэння выдаткаў вытворцаў пры павышэнні ставак акцызаў неабходнае «некаторае павышэнне» рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва.

Прадстаўнік беларускай нафтаперапрацоўкі не змог удакладніць, які на дадзены момант лёс прапановы Мінфіна: ці аформленая яна ў выглядзе дакумента, ці ўнесены гэты дакумент ва ўрад. Ён таксама не змог пракаментаваць, якая пазіцыя галіновага органа кіравання - канцэрна «Белнафтахім» - у частцы павышэння коштаў на аўтамабільнае паліва.

Як паведамлялася, закон аб бюджэце на 2013 год прадугледжвае паступленні за кошт акцызаў на аўтамабільнае паліва ў памеры Br4,37 трлн, што складае каля 25% усіх паступленняў ад акцызаў у кансалідаваным бюджэце.

Павышэнне ставак акцызаў на нафтапрадукты было зроблена з 1 студзеня 2013 года - на 20%. Пры гэтым зменамі ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія ўступілі ў сілу з гэтай даты, прадугледжвалася, што на працягу года стаўкі акцызаў на нафтапрадукты мяняцца не будуць.

У Беларусі кошты на аўтамабільнае паліва павышаліся ў студзені 2013 года, павышэнне склала 4-6,7%. У сувязі з гэтым у канцэрне «Белнафтахім» адзначалі, што перагляд коштаў быў «зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі (нафтаперапрацоўшчыкам - ІФ) павелічэння на 20% ставак акцызаў на нафтапрадукты ў 2013 годзе, чатырохразовага росту тарыфаў на чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў па тэрыторыі, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюза».

У канцэрне таксама неаднаразова адзначалі неабходнасць паступовага збліжэння коштаў на аўтамабільнае паліва з Расеяй і іншымі сумежнымі краінамі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках