18 траўня 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Земфіра: Калі б Міхалка пусцілі ў Беларусь

13

Вядомая расейская выканаўца спела пра Сяргея Міхалка.

Пра лідара гурта «Ляпіс Трубяцкі» Земфіра нагадала падчас свайго выступлення на фестывалі «Мост», якое адбылося 3 ліпеня на аэрадроме «Баравая» пад Менскам.

Спявачка трохі змяніла словы сваёй вядомай песні «Если бы». Пра гэта напісала ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч, якая прысутнічала на ўчорашнім канцэрце.

«Если бы Михалка пустили в Беларусь», - праспявала Земфіра.

Сяргей Міхалок не можа прыехаць у Беларусь з-за небяспекі пераследу.

У кастрычніку 2011 года яго выклікалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска. Следчыя паведамілі, што праводзяць праверку па факце выказванняў музыкі ў адрас Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» вымушаны выступаць за межамі нашай краіны. Пры гэтым шматлікія яго канцэрты збіраюць тысячы прыхільнікаў з Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках