5 траўня 2024, Нядзеля, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс долара перавысіў 9 тысяч рублёў

94

У Берасці долар прадавалі за 9020 беларускіх рублёў.

Самы высокі курс продажу амерыканскай валюты учора быў у абменніках “Беларусбанка”, піша гарадскі блог BrestCity.

Нагадаем, два тыдні таму даляр пабіў паўтарагадовы рэкорд: 13 чэрвеня за яго давалі 8730 беларускіх рублёў. Еўра каштаваў 11660 рублёў, а расійскі рубель – 270. Такія вынікі таргоў, што былі на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Адзначым, што на працягу мінулага года курс даляра не паднімаўся да такой адзнакі. Толькі ў лістападзе 2011 года, адразу пасля дэвальвацыі, за амерыканскую валюта на Беларускай валютна-фондавай біржы давалі вялікую суму. Тады долар прадаваўся за 8850 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках