18 траўня 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чума свіней дабралася да Менскай вобласці?

46
Чума свіней дабралася да Менскай вобласці?

У Стаўбцоўскім раёне гелікоптэры распыляюць над лесам хімікаты.

Пра гэта charter97.org паведаміў моладзевы актывіст Грыгорый Ювік.

«Магчыма, свіная чума дакацілася да майго лецішча. Некалькі гелікоптэраў абляталі лес і пасыпалі яго атрутай для дзікоў. Некалькі людзей з вёскі Засулле ўжо атруціліся чарніцай, але ўсё што я ведаю, мне распавялі суседзі. Пакуль што афіцыйна пацверджанай інфармацыі няма, але на гэтым тыдні буду цікавіцца. Сёння я тэлефанаваў у выканкам, але са мной не захацелі размаўляць», - падкрэсліў актывіст.

Нагадаем, за апошнія некалькі тыдняў чытачы сайта charter97.org паведамілі аб масавым забоі свіней у Менскай і Віцебскай абласцях. Пад Віцебскам да барацьбы з «сакрэтнай хваробай» свіней прыцягнулі супрацоўнікаў міліцыі. Успышкі афрыканскай чумы свіней былі зафіксаваныя ў Гарадзенскай і Віцебскай вобласці.

Сёння Расея забараніла пастаўкі мяса з Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках