2 траўня 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрычнасць і цяпло падаражэлі

98
Электрычнасць і цяпло падаражэлі

Сёння даражэе цеплавая і электрычная энергія для жыхароў Беларусі.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2013 года №663 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 4 лютага 2011 года №138 і некаторых мерах па зніжэнні выдаткаў на вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі».

Тарыфы для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічыліся на 9% да Br68833,5 за 1 Гкал. Раней кошт 1 Гкал быў Br63150.

Што да зменаў тарыфаў на электрычную энергію, то яны выглядаюць наступным чынам: аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, - Br428,5 за 1 кВт.г (раней - Br375,9 за 1 кВт.г), дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br300 за 1 кВт.г (Br263,1 за 1 кВт.г), а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br857 за 1 кВт.г (Br751,8 за 1 кВт.г).

Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе з Br442,4 за 1 кВт.г да Br504,3, у астатні час сутак - з Br1327,2 за 1 кВт.г да Br1512,9. У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе Br504,3 за 1 кВт.г (раней - Br442,4 за 1 кВт.г), дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак будзе Br353 за 1 кВт.г (Br309,7 за 1 кВт.г) , у перыяд максімальных нагрузак кошт электраэнергіі ўзрасце на Br123,8 да Br1008,6 за 1 кВт.г.

Пастановай даручана Міністэрству энергетыкі і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі забяспечыць рэалізацыю ў 2013 годзе мерапрыемстваў па зніжэнні выдаткаў адпаведна на вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі з дасягненнем эканамічнага эфекту ў аб'ёме не менш як Br600 млрд. і Br300 млрд.

Дакумент уступіў у сілу сёння.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках