1 траўня 2024, Серада, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец даў перадышку стрыптызёршам з «Міс Менск - 2013»

22
Чаргінец даў перадышку стрыптызёршам з «Міс Менск - 2013»

З-за святкавання 1025-годдзя хрышчэння Русі грамадскі савет па маральнасці перанёс пасяджэнне па выніках конкурсу «Міс Менск - 2013» на восень.

Старшыня грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец, які назваў конкурс «правакацыяй у дачыненні да менскіх уладаў», паведаміў «Салідарнасці», што грамадскі савет па маральнасці разгледзіць пытанне аб тым, наколькі адпавядаюць размешчаныя ў інтэрнэце здымкі ўдзельніц конкурсу прыгажосці «Міс Менска - 2013» агульнапрынятым нормам маралі, у верасні 2013 года.

«Савет не збіраўся пакуль з-за гэтай падзеі - 1025 гадоў хрышчэння Русі, - паведаміў Мікалай Чаргінец. - Члены нашага савета - кіраўнікі беларускіх рэлігійных канфесій і ўсе яны былі занятыя на гэтым мерапрыемстве. Таму пасяджэнне калі і адбудзецца, то не раней верасня».

Нагадаем, пасля правядзення конкурсу «Міс Менск - 2013» выліўся нежартоўны скандал. У інтэрнэце была апублікаваная інфармацыя пра тое, што адна з удзельніц конкурсу прыгажосці, які прайшоў у Менску, працуе go-go-танцоркай, яшчэ адна ўдзельніца з'яўляецца стрыптызёршай. У сетцы таксама з'явіліся адкрытыя фота пераможцы конкурсу прыгажосці Яны Канцавенка.

Пазней стала вядома, што «Столичное телевидение» адмовілася ад паказу конкурсу прыгажосці «Міс Менск 2013». Дзяржаўнаму тэлеканалу нібыта «несалідна» паказваць конкурс пасля скандалу з апублікаваннем адкрытых фота пераможцы.

Варта адзначыць, што конкурс арганізаваны Менгарвыканкамам, тэлеканалам «Столичное телевидение» і Нацыянальнай школай прыгажосці. Фінал V конкурсу прыгажосці «Міс Менск 2013» прайшоў у Палацы спорту ў Менску 27 чэрвеня.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках