1 траўня 2024, Серада, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе легендарны Эніа Марыконе

8

Знакаміты італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор Эніа Марыконе выступіць 8 лістапада ў «Менск-Арэне».

Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце італьянца, піша ultra-music.com.

У 2013 годзе Эніа Марыконе прыняў рашэнне святкаваць свой 85-гадовы юбілей у рамках еўрапейскага тура з Sofia Symphony Orchestra. Першапачаткова планавалася, што тур пачнецца канцэртамі ў Маскве ў «Крокус-Сіці Хол» 13 і 14 лістапада.

Эніа Марыконе - адзін з самых вядомых кампазітараў сучаснасці і адзін з найбольш вядомых у свеце кампазітараў кіно. За сваю доўгую і пладавітую кар'еру ён напісаў музыку больш чым да 400 фільмаў і тэлесерыялаў, знятых у Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі, Расеі і ЗША. Марыконе прызнаўся, што сам дакладна не памятае, колькі саўндтрэкаў ён стварыў, але ў сярэднім атрымліваецца па адным у месяц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках