У менскім доме затапіла адразу дзесяць кватэр
9- 1.05.2024, 17:22
- 7,772
Прарвала стаяк.
У доме №74 на вуліцы Альшэўскага ў Менску прарвала трубу. У выніку былі затопленыя блізу дзясятка кватэр на ніжніх паверхах, піша onliner.
Відавочцы расказваюць, што аварыйная служба доўга не магла трапіць у падвал, каб перакрыць ваду:
«Выклікалі МНС і міліцыю. Уваход у склеп давялося ўскрываць балгаркай. Адбывалася гэта ўсё дастаткова доўга, і пакуль ратавальнікі разбіраліся з замком на дзвярах склепа, людзі з пацярпелых кватэр вычэрпвалі ваду каўшамі і рондалямі, выліваючы ў ванны».
Супрацоўнікі службы 115 распавялі, што лопнула труба ЖЭС. З іх слоў, гаспадары кватэры, адкуль пачаўся патоп, не вінаватыя. У гэтай кватэры пражывае паджылая пара - мужчына і жанчына 70 гадоў.