29 траўня 2024, Серада, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нападнік на прэм'ера Славакіі: Я не згодны з палітыкай ураду

Нападнік на прэм'ера Славакіі: Я не згодны з палітыкай ураду

Таксама адной з прычынаў атакі ён назваў ліквідацыю незалежных СМІ.

У сацсетках апублікавалі відэа з Юрам Чынтулам, які, паводле звестак СМІ, некалькі разоў стрэліў у прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца.

Як паведамляюць славацкія выданні Dennik N іRefresher, стралок заявіў, што не згодны з палітыкай славацкага ўраду.

«Я не згодны з палітыкай ураду», – сказаў Чынтула.

Таксама адной з прычынаў атакі ён назваў ліквідацыю незалежных СМІ і звальненне з пасады славацкага суддзі Яна Мазака.

СМІ сцвярджаюць, што з запісаў відаць, што стралок пастанавіў напасці яшчэ месяц таму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках