17 чэрвеня 2024, панядзелак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прадказаў сваю гібель у авіякатастрофе

65
Лукашэнка прадказаў сваю гібель у авіякатастрофе

Дыктатар нечакана выдаў усе свае страхі.

Як ні стараўся Лукашэнка, але так і не змог стрымацца, выдаўшы ўсе свае страхі што да ўласнага канца, піша «Салідарнасць».

Каментуючы гібель прэзідэнта Ірана, ён раптам знайшоў нечаканага вінаватага. Лукашэнка заявіў, што катастрофа гелікаптэра з іранскім прэзідэнтам адбылася праз санкцыі Захаду, паколькі было забаронена абслугоўваць гэтае паветранае судна.

- Як чалавек скажу: агідная, агідная пазіцыя Злучаных Штатаў прывяла да гэтага. Я маю на ўвазе найперш санкцыі. Гэтыя нягоднікі не мелі права ўводзіць санкцыі супраць суднаў, самалётаў, гелікаптэраў і іншага, на якіх перавозяць людзей. Яны ж увялі санкцыі, па-мойму, і супраць суднаў у Расеі, і супраць нас, супраць майго, дапусцім, самалёта, - заявіў Лукашэнка журналістам пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Менску 24 траўня.

Гісторыя пра тое, як санкцыі шкодзяць простаму "чалавеку" ў асобе Лукашэнкі, выглядае даволі смешна, улічваючы тое, супраць каго гэтыя санкцыі фактычна ўводзіліся. Мяркуючы з усяго, аб смерці Раісі Лукашэнка думаў не раз і, відавочна, паспеў нават прымераць сітуацыю на сябе.

Пра гэта гаворыць і рэпліка наконт куды больш выгаднага становішча ў плане бяспекі расейскага прэзідэнта.

-Уладзіміра Уладзіміравіча яны не дастануць, бо ў яго расейскі борт, а тут яны ўвялі гэтыя санкцыі, - ці то скардзячыся, ці то абураючыся заявіў Лукашэнка. - Гэта што, нармальна? Гэта ж людзі перамяшчаюцца. Вы ж прадалі гэтае судна. Не важна, 40 ці 50 гадоў існуе гэты гелікаптэр. Можа, за 50 гадоў ён тры разы лётаў усяго і, здаецца, быў бы нармальным, калі б яго абслугоўвалі як след, але яны ж забаранілі і абслугоўваць сваім кампаніям. Таму ў гэтым іх віна ў тым ліку.

Ён дадаў, што Захаду варта чакаць "адказу", бо яны ўсе вернікі, намякнуўшы, што пакарае іх Бог.

Цікава, а сітуацыю з Божай адплатай Лукашэнка паспеў прымераць на сябе?

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках