1 траўня 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Toobes сыгралі разам з барабаншчыкам The Offspring (Відэа)

7

Беларускае трыо The Toobes разагравала гледачоў на канцэртах поп-панкаў у Менску, Кіеве і Маскве.

Выступ у сталіцы Расеі быў апошнім у гэтым спісе. Да таго моманту музыкі з Беларусі і Амерыкі настолькі пасябравалі, што Кевін «Нудлз» Васерман прапанаваў Піту Парадзе - барабаншчку The Offspring – сыграць на маскоўскім канцэрце з беларускім гуртом яго песню What Do You Want, піша ultra-music.com.

«Цікава, што гэта была іх ідэя, - кажа бас-гітарыст The Toobes Стас Мурашка. - Мы сустракаліся пасля кожнага канцэрту, абмяркоўвалі іх, дзяліліся ўражаннямі. Пасля канцэрту ў Кіеве мы балбаталі, Нудлз ткнуў пальцам у наш дыск і сказаў, маўляў, хлопцы, выдатная песня! Давайце Піт яе з вамі сыграе ў Маскве! Мы не маглі адмовіцца».

У выніку Піт Парада змяніў за барабаннай устаноўкай Стаса Ламакіна, а той упершыню стаў за мікрафон. Першапачаткова музыкі не планавалі рабіць канцэртнае відэа з гэтага выступу, аднак абставіны склаліся інакш.

«Так, выступ здымаўся на камеру, - кажа Стас Мурашка. - Але якое ж было наша здзіўленне, калі The Offspring даслалі нам розных відэа гігабайтаў на пяць. Вырашылі змантаваць з гэтага ролік».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках