The Offspring «запалілі» залу ў Менску
16- 29.05.2013, 15:03
- 28,767
28 траўня ў Менску адбыўся канцэрт вядомага амерыканскага панк-рок гурта The Offspring.
Вельмі пасталелыя артысты наведалі Беларусь у рамках міжнароднага тура. Пра тое, як рыхтаваліся музыкі і што адбывалася на канцэрце, глядзіце ў фота-і відэарэпартажы onliner.by.
За гадзіну да выхаду саміх The Offspring публіку разагравалі The Toobes. Пазней саліст амерыканскага гурта прызнаўся, што яму вельмі падабаецца іх музыка.
Шоў пачалося з мінімальным спазненнем - усяго на 15 хвілін. Танцпол завёўся з першых акордаў і не супакойваўся да самага канца выступлення.