1 траўня 2024, Серада, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Саладуха: За сем месяцаў зарабіў мільярд

105

У сацыяльнай сетцы «Твітэр» з'явілася старонка беларускага спевака.

У сацсетцы з'явілася старонка, якую вядуць ад імя спевака. За суткі яе зафаловілі тысяча чалавек, піша «Комсомольская правда в Беларуси». Аднак яна апынулася падробленай.

Нягледзячы на гэта, толькі за апошнія суткі на яго падпісаліся амаль 1000 чалавек.

- Ой, а я не і ведаў, што ў мяне там старонка ёсць, - здзівіўся Саладуха. - Дзякуй Богу, мяне яшчэ сыны нядаўна навучылі на сайт свой заходзіць, а ўсе гэтыя сацыяльныя сеткі, што там адбываецца і як гэтым кіраваць, я не ведаю. Калі б сыны завялі, яны б мне сказалі. Я патэлефанаваў свайму гукарэжысёру Сашку, думаў, можа гэта ён там песціцца і выстаўляе мой гастрольны графік, аказалася, што не ён. Не ведаю, хто гэта можа быць. Сярожа, а гэта дрэнна?

Саладуха пра гэту старонку і ведаць не ведае! Усяго ў твітэры з фатаграфіяй Саладухі некалькі такіх падробленых старонак

- Гэта прыкмета папулярнасці і поспеху! У расейскіх зорак па некалькі тысяч такіх клонаў у сетцы…

- Значыць, працэс ідзе! Выдатна! - узрадаваўся Саладуха. - На гэтым тыдні ў мяне было два аншлагі ў Нясвіжы. Поўныя залы. А яшчэ за першыя сем месяцаў гэтага года я ўжо зарабіў 1 мільярд беларускіх рублёў. Іду на рэкорд. Столькі ж я зарабіў у мінулым годзе толькі за 12 месяцаў. Цяпер хачу зарабіць два.

А вось і доказ, што Саладухі ў твітэры няма.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках