Экс-міністр узброеных сіл Брытаніі: Захад павінен адправіць ва Украіну свае войскі
9- 1.05.2024, 16:30
- 9,478
Макрон мае рацыю.
Захад павінен адправіць ва Украіну свае войскі, якія могуць быць размешчаныя ў заходніх абласцях краіны, заявіў экс-міністр узброеных сіл Брытаніі, дэпутат парламента Джэймс Хіпі.
У эфіры Сhannel4 ён падтрымаў ідэю прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона наконт адпраўкі заходніх войск ва Украіну.
Пры гэтым ён адзначыў, што войскі хаўруснікаў могуць размясціць на тэрыторыі заходніх абласцей Украіны, а адпраўкі тысячы танкаў, сотняў знішчальнікаў і тысяч артылерыйскіх гармат не выстарчыць для перамогі УСУ.
«У Заходнюю Украіну, каб правесці навучанне. Макрон меў рацыю, калі агучыў гэтую ідэю», - сказаў брытанскі палітык.
Ён звярнуў увагу на тое, што ідэя ратацыі ўкраінскіх брыгад з лініі фронту і перакідка іх у Нямеччыну ці Польшчу на навучанне - маларэалістычная.
«Я не думаю, што ўкраінскія генералы могуць дазволіць сабе трымаць іх па-за лініяй фронту так доўга. Таму я думаю, што наступны вялікі крок наперад - гэта не магчымасці ў выглядзе сістэмы зброі ці чагосьці яшчэ, наступны вялікі крок - гэта прыбыццё вайскоўцаў у Заходнюю Украіну для правядзення гэтай камбінаванай падрыхтоўкі», - дадаў Хіпі.