«Насупраць стаянка, дзе досыць вольнага месца»
15- 16.05.2024, 10:21
- 7,380
Кіроўца BMW затрымаў электробус у самым цэнтры Менска.
Менчукі ўжо даўно звыклі да электробусаў: да тралейбуснай лініі тыя не прывязаныя, хіба што час ад часу падсілкоўваюцца ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Але доступ да пляцовак для сілкавання павінен быць забяспечаны, інакш электробус нікуды не паедзе. Відавочна, гэта не ўлічыў кіроўца BMW, які прыпаркаваўся ў няўдалым месцы.
- Гэта вечная праблема на вуліцы Кірава. Там ёсць месца для сілкавання электробусаў, устаноўлены знак, які забараняе спыненне і стаянку, але знаходзяцца кіроўцы, якія паркуюцца за гэтым знакам. Гэта ў цэлым праблемная сітуацыя для кіроўцаў электробусаў, і сутыкаюцца з ёй даволі часта, але на вуліцы Кірава, у цэнтры горада, справа стаіць асабліва востра, - расказаў Onlíner чытач.
Характэрная сітуацыя мела месца 26 красавіка а паўночы. Белы BMW быў прыпаркаваны зусім блізка да месца сілкавання электробусаў. Падчілкоўваецца там пераважна маршруту №1 (ДС «Вяснянка — Вакзал), а ён складаецца, як правіла, з падвоеных электробусаў, так званых «гармонікаў». Месца «гармоніку» трэба больш, і кампрамісаў тут быць не можа: дзе месца для сілкавання абсталявалі, там і трэба падсілкоўваць.
- Гэты аўтамабіль стаяў больш за 20 хвілін, пакуль не прыйшоў кіроўца. У выніку быў парушаны графік руху электробусаў на маршруце. Між тым насупраць ёсць стаянка, дзе поўна вольнага месца, - адзначыў беларус.