2 траўня 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэвера Кансалтынг Груп» пазбавілі статусу інвестагента

4
«Рэвера Кансалтынг Груп» пазбавілі статусу інвестагента

Спыненыя паўнамоцтвы ТАА «Рэвера Кансалтынг Груп» на прадстаўленне інтарэсаў Беларусі па прыцягненню інвестыцый.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 666 ад 29 ліпеня 2013 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтыя паўнамоцтвы раней былі прадастаўленыя беларускай юрыдычнай фірме ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў №1250 ад 27 жніўня 2010 года «Аб прадастаўленні таварыству з абмежаванай адказнасцю «Aрхіпенка, Гарэцкі і партнёры» паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь». Гэта пастанова прызнаная страціўшай сілу.

ТАА «Архіпенка, Гарэцкі і партнёры» было перайменаваная ў «Рэвера Кансалтынг Груп» у 2012 годзе. ТАА «Рэвера Кансалтынг Груп» прадастаўляе юрыдычныя паслугі ў Беларусі пад знакам абслугоўвання Revera Consulting Group.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках