2 траўня 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» прайграла «Трабзонспору»

20
«Дынама» прайграла «Трабзонспору»

Футбалісты менскага «Дынама» не змаглі перамагчы турэцкі «Трабзонспор» у першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.

Беларусы саступілі з мінімальным лікам 0:1, паведамляе БелТА.

Пры аглушальнай падтрымцы блізу 8 тысяч гледачоў, якія сабраліся на трыбунах стадыёна «Берасцейскі», дынамаўцы ў першай палове сустрэчы шмат атакавалі, але да вырашальнага ўдару па варотах гасцей справа так і не дайшла. Футбалісты турэцкай дружыны гулялі вельмі жорстка, часцяком парушаючы правілы. Штрафныя ўдары менчукоў, якія выконваў Ігар Стасевіч, не былі сур'ёзнай пагрозай для турэцкага галкіпера Анура Кыврака. Напрыканцы першага тайма абаронцы «Дынама» дапусцілі памылку, якой умела скарыстаўся бразільскі легіянер «Трабзонспору» Паўла Энрыке, які забіў гол у вароты Аляксандра Сулімы на 41-й хвіліне гульні.

Пасля перапынку гульня пайшла на сустрэчных курсах і на 57-й хвіліне менчукі мелі выдатны шанец зраўняць лік, але мяч пасля ўдару Лазара Вяселіновіча трапіў у стойку варот. На 74-й хвіліне прыцэльны ўдар пасля розыгрышу штрафнога ўдару нанёс Сяргей Паліцэвіч, але Кыврак здолеў адбіць мяч. Да фінальнага свістка вынік не змяніўся, а ў самым канцы сустрэчы здарыўся інцыдэнт, пасля якога ў складзе дынамаўцаў з поля быў выдалены Вяселіновіч.

Паўторны матч адбудзецца 8 жніўня ў Трабзоне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках