26 снежня 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста апазіцыі пагражаюць звольніць па артыкуле

22
Актывіста апазіцыі пагражаюць звольніць па артыкуле

Іллю Дабратвора прымушаюць звольніцца з беларускага аддзялення аўстрыйскай фірмы Kapsch.

У выпадку, калі ён адмовіцца напісаць заяву пра звальненне «па ўласным жаданні», начальства пагражае праблемамі. У прыватнасці, Іллі Дабратвору, які з'яўляецца актывістам апазіцыі і бацькам пяці малалетніх дзяцей, пагражаюць выгнаць яго з працы «па артыкуле».

У беларускім прадстаўніцтве аўстрыйскай фірмы Kapsch, якая з'яўляецца аператарам сістэмы BelToll у нашай краіне, ён працуе з чэрвеня 2013 года. Прэтэнзій у кіраўніцтва кампаніі да Іллі Дабратвора не ўзнікала, свае абавязкі ён выконваў добрасумленна і прытрымліваўся інструкцый і ўнутраных правілаў. Сітуацыя змянілася ў апошні час.

Пра гэта Ілля Дабратвор распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Месяц таму пачалася кампанія ціску на мяне. Напрыклад зараз нават з-за выхаду ў туалет не падчас перапынку ад мяне патрабуюць даведку. За мной пастаянна сочаць, у тым ліку - з дапамогай іншых рабочых. З перапынку кіраўніцтва сустракае мяне з гадзіннікам. Гэтым займаецца начальнік аддзела Аляксей Лабанаў. Мне забараняюць размаўляць з іншымі рабочымі. Я магу нешта казаць толькі старэйшаму групы. Калі мяне бралі на працу, фірма пазыцыянавала сябе ў якасці дэмакратычнай еўрапейскай кампаніі, але праз некалькі тыдняў ад гэтага не засталося і следу. Мала таго, рабочым кажуць, што ўзмацненне жорсткасці ўмоў адбываецца менавіта з-за мяне», - распавёў Ільля Дабратвор.

У сярэдзіне ліпеня начальнік упраўлення Аляксей Лабанаў правёў сход па разглядзе памылак, якія дапускаюцца сярод работнікаў. У якасці прыкладаў выкарыстоўваліся выключна файлы Іллі Дабратвора, нягледзячы на тое, што ў многіх рабочых была большая колькасць памылак. Некалькі разоў кіраўніцтва кампаніі патрабавала ад Іллі спыніць яго актыўную палітычную і грамадзянскую дзейнасць. Падчас апошняй размовы ад яго патрабавалі напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданні, а ў выпадку адмовы прыгразілі звольніць па артыкуле.

Ілля Дабратвор з'яўляецца актывістам Руху салідарнасці «Разам» (Чэхія). Ён быў кандыдатам у дэпутаты па Менскай сельскай акрузе №76 у 2012 годзе і публічна раскрыў факты фальсіфікацый і падтасоўкі галасоў. За ўдзел у акцыях апазіцыі яго падвяргалі штрафам і арыштам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках