20 траўня 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна просіць Расею часова дазволіць увоз цукерак Roshen

20
Украіна просіць Расею часова дазволіць увоз цукерак Roshen

Украінскія ўлады настойваюць на часовай адмене забароны на ўвоз у Расею прадукцыі кампаніі Roshen.

Украінскі бок збірае доказы, каб пераканаць Расею вярнуць на рынак прадукцыю Roshen. Міністр аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Мікалай Прысяжнюк запросіць расейскіх экспертаў для праверкі прадукцыі кампаніі і папросіць паралельна дазволіць пастаўкі гэтай прадукцыі ў РФ. Пра гэта міністр заявіў у ходзе брыфінгу пасля пасяджэння ўрада, паведамляе сайт ZN.UA.

Ён таксама адзначыў, што пазіцыя Украіны, датычна гэтай сітуацыі прынцыповая.

«У нас ёсць усе факты і ўсе пацверджанні таго, што наша прадукцыя адказвае стандартам як нашым нацыянальным, так і еўрапейскім, і я ўпэўнены, яна адказвае стандартам Расейскай Федэрацыі. Гэта значыць, калі на сённяшні дзень адбудзецца візіт, у складзе рабочай групы будуць спецыялісты ўсіх напрамкаў. Мы гатовыя весці канструктыўную размову», - заявіў Мікалай Прысяжнюк.

Каля 60% усёй прадукцыі Roshen, што вырабляецца ва Украіне, экспартуецца за мяжу, пры гэтым толькі ў Расею - 40% паставак. І ў выпадку страты расейскага рынку кампанія можа звольніць 8 з 21 тыс. работнікаў.

Нагадаем, у канцы ліпеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расею кандытарскіх вырабаў, пасля таго як у гэтай прадукцыі былі выяўленыя парушэнні па норме ўтрымання тлушчаў і арганалептыцы, а ў некаторых вырабах было выяўленае рэчыва першага класа небяспекі - бензапірэн. Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка таксама папярэдзіў партнёраў Расеі па Мытным саюзе пра недапушчальнасць рээкспарту ў Расею прадукцыі Roshen.

Праверку прадукцыі ўкраінскай карпарацыі правялі Казахстан, Беларусь, Малдова і Таджыкістан. Яны заявілі, што прадукцыя адпавядае ўсім неабходным стандартам якасці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках