10 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з РФ ды іншых краін ЕАЭС

13
Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з РФ ды іншых краін ЕАЭС

Названа прычына.

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з РФ і іншых краін ЕАЭС, расказаў першы намеснік начальніка Гомельскай мытні Алег Парашчанка ў эфіры рэгіянальнай тэлевізіі. З ягоных слоў, практычна ўсе пасылкі праходзяць праз рэнтген, працэдура была ўведзена з канца 2023 года.

«Са снежня 2023 года супрацоўнікі Службы мытнага афармлення аэрапорта «Гомель» ажыццяўляюць кантроль за пасылкамі, якія прыбываюць у адрас фізічных асоб. Мэта кантролю - выяўленне складовых частак, саміх беспілотных лятальных апаратаў, іншых тавараў, за перамяшчэнне якіх праз мяжу прадугледжаная адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць», – апісаў Парашчанка.

З ягоных слоў, спачатку «аналізуюць звесткі» ад таго, хто адпраўляе пасылку, пасля скануюць «усе пасылкі пры дапамозе рэнтгена», а тыя пасылкі, якія нельга прасвечваць «выкрываюць і надглядаюць».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках