11 жнiўня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАР абвінаваціла Расію ў фінансаванні спробы ўцёкаў злачынцы

1
ПАР абвінаваціла Расію ў фінансаванні спробы ўцёкаў злачынцы

Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Паўднёваафрыканскія пракуроры заявілі пра магчымaе расійскае фінансаванне спробы вывезці з краіны Кемі Себу — вядомага інфлюэнсера, якога ўлады Беніна вышукваюць у сувязі з меркаваным удзелам у спробе дзяржаўнага перавароту ў снежні, паведамляе Bloomberg (пераклад — сайт Charter97.org).

У матэрыялах справы аб экстрадыцыі гаворыцца пра супрацоўніцтва Себы з Франсуа ван дэр Мерве, лідарам паўднёваафрыканскага ультраправага руху. Следства сцвярджае, што абодва мужчыны мелі сувязі з расійскім бокам.

Себу і ван дэр Мерве затрымалі 13 красавіка ў Прэторыі. Паводле версіі следства, яны рыхтаваліся незаконна перасекчы мяжу з Зімбабвэ праз раку Лімпопа. У затрыманых выявілі больш за 300 тысяч рэндаў. Праваахоўнікі цяпер спрабуюць устанавіць паходжанне грошай, якія, як мяркуецца, ван дэр Мерве атрымаў «ад расіян» для арганізацыі выезду Себы.

Мяркуецца, што Себа меў намер накіравацца ў Еўропу для здзяйснення тэрактаў і «прайшоў падрыхтоўку ў расіян».

Адвакат Себы адхіліў абвінавачанні і заявіў пра адсутнасць у яго кліента сувязяў з Расіяй. Бенін таксама абвінавачвае інфлюэнсера ў тэрарызме і адмыванні грошай.

Абодва падазраваныя знаходзяцца пад вартай. Слуханні па справе аб экстрадыцыі павінны пачацца 11 жніўня. Расійскія ўлады пакуль публічна сітуацыю не каментавалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках