11 жнiўня 2026, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

7
Памёр Аляксандр Мілінкевіч
Аляксандр Мілінкевіч

Былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі было 79 гадоў.

Памёр беларускі палітык, адзіны кандыдат дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.

Пра яго смерць паведаміў Ігар Кулей, сын жонкі палітыка, Інны Кулей.

«Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч», — напісаў ён.

25 ліпеня палітыку споўнілася 79 гадоў.

У 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Пазней ён стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года яго ўзначальваў.

Мілінкевіч нарадзіўся ў Гродне. У 1990–1996 гадах ён займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама. У той час ён актыўна спрыяў беларусізацыі горада.

У лістападзе 2025 года Мілінкевіч перанёс цяжкую аперацыю. Абследаванне паказала, што правая шыйная артэрыя была на 80% перакрытая тромбам. Пасля хірургічнага ўмяшання ў палітыка развіўся ацёк мозгу, тры тыдні ён знаходзіўся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Затым наступіў працяглы перыяд лячэння і рэабілітацыі.

Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім Аляксандра Мілінкевіча.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках