11 жнiўня 2026, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прадалі на металалом два захопленыя расійскія нафтавыя танкеры

1
ЗША прадалі на металалом два захопленыя расійскія нафтавыя танкеры

Судны набыла дубайская ўтылізацыйная кампанія.

ЗША прадалі на металалом два звязаныя з Расіяй нафтавыя танкеры Era і Lileo, якія былі захоплены амерыканцамі ў студзені, паведамляе Reuters са спасылкай на Lloyd’s List. Судны за неназваную суму набыла дубайская ўтылізацыйная кампанія Global Marketing Systems (GMS). Іх накіравалі ў індыйскі порт Аланг для дэмантажу.

У GMS удакладнілі, што судны былі прададзеныя ўрадам ЗША на падставе судовага рашэння. Аднак праз няпэўнасць з папярэднімі ўладальнікамі пры здзелцы ўзнікалі складанасці, адзначыў гендырэктар кампаніі Аніл Шарма.

Танкер Era, які першапачаткова хадзіў пад назвай Bella 1 і выкарыстоўваў панамскі сцяг, быў затрыманы ў водах на поўдзень ад Ісландыі 7 студзеня. Раней, напрыканцы снежня, Берагавая ахова ЗША спрабавала спыніць яго ў Карыбскім моры каля берагоў Венесуэлы ў межах блакады, накіраванай на спыненне экспарту нафты з гэтай краіны. Судна не ўратавала тое, што, уцякаючы праз Атлантыку, яно зарэгістравалася ў Расіі і змяніла назву на Marinera.

У Вашынгтоне заяўлялі, што яно перавозіла падсанкцыйную нафту з Венесуэлы і Ірана. Уладальнікам танкера апынуўся бізнесмен з Крыма Ілья Бугай. Расійскія ўлады абвінавачвалі ЗША ў «незаконнай сілавой акцыі» і парушэнні права на свабоду суднаходства, а МЗС РФ давялося прасіць асабіста прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб вызваленні экіпажа.

Танкер Lileo, раней вядомы як Veronica, таксама быў захоплены амерыканцамі ў Карыбскім моры ў студзені. Ён спрабаваў пазбегнуць затрымання, змяніўшы назву на Galileo і падняўшы расійскі сцяг. Судна знаходзілася пад санкцыямі ЗША.

Усяго ў межах марской блакады Венесуэлы амерыканскія ўлады захапілі дзесяць нафтавых танкераў. Як адзначае Reuters, падсанкцыйныя судны нярэдка змяняюць назвы і сцягі, каб пазбегнуць выяўлення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках