11 жнiўня 2026, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі брамнік можа перайсці ў Бундэслігу

Беларускі брамнік можа перайсці ў Бундэслігу
Фёдар Лапоухаў

Фёдарам Лапоухавым зацікавіўся нямецкі клуб.

Надзейная гульня брамніка Фёдара Лапоухава, які выступае за балгарскі ЦСКА, прыцягнула ўвагу аднаго з клубаў нямецкай Бундэслігі, перадае балгарскае выданне «Тэлеграф».

Журналісты пішуць, што назва клуба трымаецца ў сакрэце, але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра «Майнц», які заняў дзясятае месца ў чэмпіянаце Германіі. Пры гэтым, як сцвярджае крыніца, «армейцы» цяпер не гатовыя развітвацца з беларусам, які стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.

Лапоухаў перайшоў у ЦСКА на пачатку 2025 года з мінскага «Дынама». Гэтай вясной ён разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Балгарыі. Навіны пра цікавасць да беларускага брамніка з боку іншых клубаў з'яўляюцца рэгулярна. Вясной паведамлялася, што Фёдарам цікавяцца нямецкі «Айнтрахт» і англійскі «Саўтгэмптан», аднак трансфер так і не адбыўся, і беларус працягвае выступаць за ЦСКА. Яго кантракт з клубам разлічаны да 30 чэрвеня 2028 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках