11 жнiўня 2026, aўторак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп цяпер гуляе ў гольф пад аховай комплексу Stinger

Трамп цяпер гуляе ў гольф пад аховай комплексу Stinger
Дональд Трамп

У Белым доме пацвердзілі інфармацыю.

Амерыканскія вайскоўцы ўзмацнілі абарону прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падчас гульні ў гольф, размясціўшы побач з ім зенітна-ракетны комплекс AN/TWQ-1 Avenger. Фотаздымкі і відэа з гэтай сістэмай з’явіліся пасля візіту Трампа на турнір LIV Golf у яго клубе ў Бедмінстэры, штат Нью-Джэрсі, піша TWZ (пераклад — сайт Charter97.org).

На апублікаваных кадрах за спінай прэзідэнта відаць армейскі Humvee з усталяваным комплексам Avenger, прыкрытым агароджай з калючага дроту. Побач таксама знаходзілася радыёлакацыйная станцыя AN/MPQ-64 Sentinel. У Белым доме пацвердзілі сапраўднасць фотаздымкаў.

Avenger прызначаны для блізкай супрацьпаветранай абароны і ўзброены ракетамі Stinger. Комплекс здольны паражаць паветраныя мэты, уключаючы беспілотнікі, што робіць яго прыдатным сродкам для абароны прэзідэнта на адкрытай тэрыторыі.

«Я не перажываю з-за ракет і дронаў», — пажартаваў Трамп падчас размовы з вайскоўцамі. Адзін з афіцэраў адказаў: «Мы ўсё прыкрылі».

Неабходнасць такой абароны падкрэсліваецца нядаўнімі інцыдэнтамі. Падчас знаходжання Трампа ў Бедмінстэры знішчальнікі F-16 перахапілі два грамадзянскія самалёты, якія парушылі часовую зону абмежавання палётаў над раёнам.

Пагрозы прэзідэнту асабліва сур’ёзна ўспрымаюцца пасля замаху на Трампа падчас гульні ў гольф у Фларыдзе ў верасні 2024 года. Тады агент Сакрэтнай службы заўважыў узброенага мужчыну каля агароджы поля.

Дадатковыя асцярогі звязаныя з Іранам. Пасля пачатку амерыканскай аперацыі супраць гэтай краіны верагоднасць спробы адказнага ўдару па Трампу, паводле ацэнак амерыканскіх уладаў, стала вышэйшай. Вайскоўцы таксама ўлічваюць хуткае распаўсюджанне ўдарных дронаў, якія актыўна выкарыстоўваюцца Іранам і яго партнёрамі.

Avenger ужо выкарыстоўваўся для абароны прэзідэнта. Паводле дадзеных NORAD, пры такіх задачах комплексы абслугоўваюць вайскоўцы 263-га камандавання супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны арміі ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках