11 жнiўня 2026, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запатрабаваў знайсці ў Беларусі «формулу» павышэння нараджальнасці

12
Лукашэнка запатрабаваў знайсці ў Беларусі «формулу» павышэння нараджальнасці

Цяпер дыктатар патрабуе ад чыноўнікаў прыдумаць, як гэта выправіць.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада знайсці «формулу», якая павінна ажывіць дэмаграфічныя працэсы ў Беларусі. Пра гэта ўзурпатар разважаў на нарадзе з чыноўнікамі.

«Здавалася б, нараджайце! Дзеці на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Але сучасны свет стаў занадта прагматычны. Маладыя людзі спачатку імкнуцца вырашыць іншыя пытанні — адукацыя, кар'ера, яшчэ нешта, а потым ужо нараджаць», — заявіў дыктатар.

Лукашэнка ўзгадаў, што дзесяць гадоў таму нараджальнасць была вышэйшая, хоць, паводле яго сцвярджэння, узровень дабрабыту насельніцтва быў ніжэйшы.

Цяпер дыктатар патрабуе, каб урад выпрацаваў «формулу ажыўлення дэмаграфіі».

«Каб мы не зніклі як нацыя і было каму працаваць, усё проста, як дважы два: двое бацькоў — двое дзетак. Гэта база, як кажа моладзь. А лепш — трое і болей», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на дзяржаўным узроўні неабходна знайсці «дзейсную формулу», якая «ажывіць дэмаграфічныя працэсы», стане матывацыяй да асэнсаванага мацярынства і бацькоўства і зробіць іх «модным трэндам».

«Тады мы захаваем і памножым сваё насельніцтва», — заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках