11 жнiўня 2026, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чыгірынскім вадасховішчы прадаюць базу адпачынку з дамамі і лазняй

На Чыгірынскім вадасховішчы прадаюць базу адпачынку з дамамі і лазняй
Фота: ipmtorgi.by

Аб’ект размешчаны непасрэдна каля вады.

З аўкцыёну прадаюць базу адпачынку, размешчаную на Чыгірынскім вадасховішчы. Аб’ява апублікаваная на сайце «ІПМ таргі».

База адпачынку «Чыгірынка» размешчана ў аднайменнай вёсцы на тэрыторыі «Бабруйскага лясгаса».

На тэрыторыі два драўляныя дамы плошчай 49,8 і 49 квадратных метраў і лазневы комплекс, паркоўка на 10 аўтамабіляў і агароджа па перыметры. Ёсць электраэнергія, артэзіянская вада, лакальная каналізацыя і ацяпленне ад уласнай катэльні. Асобна стаіць будынак сталовай плошчай 42 м². А таксама прыбіральня і электрашчытавая.

У будынках не выканана толькі фінішнае аздабленне.

База стаіць на першай берагавой лініі Чыгірынскага вадасховішча — папулярнага месца для рыбалкі і адпачынку на прыродзе.

Стартовая цана — 270 700 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках