Канец «глабальнай Расіі»
1- 11.08.2026, 11:41
- 1,500
Новая сірыйская ўлада паступова скарачае прысутнасць Масквы.
Расія паступова губляе пазіцыі, якія дазвалялі Крэмлю праецыраваць сілу далёка за ўласныя межы. Адной з галоўных прыкмет гэтага становіцца змяненне статусу расійскіх ваенных аб’ектаў у Сірыі, піша The Times (пераклад — сайт Charter97.org).
Дамаск абвясціў, што базы Хмеймім і Тартус больш не будуць знаходзіцца пад выключным кантролем Масквы. Яны павінны ператварыцца ў «сумесныя цэнтры падрыхтоўкі», а грамадзянскія аб’екты перайдуць пад кіраванне сірыйскіх уладаў.
Змены сталі чарговым наступствам падзення рэжыму Башара Асада у 2024 годзе. Расія тады не ўмяшалася ў тое, што адбывалася, а новая сірыйская ўлада на чале з Ахмедам аш-Шараа паступова скарачае прысутнасць Масквы. Паводле ацэнак аналітыкаў, Расіі могуць пакінуць толькі асобныя магчымасці, напрыклад, права на дазапраўку.
«Унутры Расіі такі паварот ужо выклікае незадаволенасць сярод «ястрабаў». Аднак скарачэнне расійскага ўплыву звязана не толькі з падзеямі на Блізкім Усходзе. Крэмль усё больш рэсурсаў накіроўвае на вайну супраць Украіны, з-за чаго Масква губляе магчымасці падтрымліваць ранейшы ўзровень прысутнасці ў іншых рэгіёнах», — піша брытанская газета.
«Глабальная Расія» сутыкаецца з праблемамі і ў іншых частках свету. Сербія прыняла прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Казахстан усё гучней заклікае Маскву спыніць вайну, а пазіцыі Расіі слабеюць на Паўднёвым Каўказе і ў Венесуэле.
Крытыкі сумняваюцца, што аслабленне пазіцый Расіі на міжнароднай арэне прымусіць Крэмль змякчыць курс. Аднак страта рэпутацыі становіцца адной з найсур’ёзнейшых страт для Масквы, усё прыкметней адбіваецца на вобразе Пуціна і яго аўтарытэце ўнутры краіны.