20 траўня 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Крэмль будзе намагаць увядзення Беларуссю санкцый супраць Украіны

62
Украінскі экспэрт: Крэмль будзе намагаць увядзення Беларуссю санкцый супраць Украіны

Расея будзе намагаць увядзення партнёрамі з МС абмежавальных захадаў супраць Украіны.

Такім чынам намеснік гендырэктара аналітычнага цэнтра імя Разумкова Валерый Чалы пракамэнтаваў сайту charter97.org забарону Расеяй усяго экспарту з Украіны.

«Ва Ўкраіне гэтыя ды іншыя дзеянні з боку Расейскай Федэрацыі ўспрынятыя як ціск, з мэтай не дапусціць падпісання Ўкраінай пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам і разгарнуць інтэграцыю ў еўразійскім кірунку. Я думаю, што гэтыя дзеянні з'яўляюцца часткай плана, які не хаваецца. Гэта не раз гучала з вуснаў кіраўнікоў Расеі, таму нічога дзіўнага тут няма. Відавочна, што гэта не можа спыніць пастанову Ўкраіны падпісаць пагадненне аб асацыяцыі, якое ўключае ў сябе зону вольнага гандлю з ЕЗ, бо яно падтрымліваецца дзейнай уладай, апазіцыяй і значнай часткай бізнэсу», - перакананы экспэрт.

Аналітык мяркуе, што гэта ціск будзе працягвацца.

«На жаль, дзейныя механізмы ўкраінска-расейскага партнёрства не дазваляюць хутка развязаць гэтыя пытанні. Відавочна, што нягледзячы не эканамічныя механізмы, гэта палітычна матываваны крок. І вынікам гэтага стане страта Ўкраіны ў эканамічным сэнсе. Думаю, яна ў сярэднетэрміновай перспектыве здолее часткова пераарыентаваць экспарт на іншыя рынкі, але гэта можа прычыніць сур'ёзную шкоду ўкраінска-расейскаму ўзаемадзеянню, якое вельмі важнае, у тым ліку і ў кантэксце еўраінтэграцыі», - адзначыў намеснік гендырэктара Цэнтра Разумкова.

Ён падкрэсліў, што пры гэтым пацерпяць абедзве стараны.

«Гэтыя захады не кранаюць пытанняў шматстаронняга ўзаемадзеяння Беларусі, Расеі і Казахстана, а з'яўляюцца аднастароннімі дзеяннямі Расеі. Я мяркую, што калі гаворка ідзе аб суверэннай і незалежнай Беларусі і Казахстане, то яны маюць права прымаць свае пастановы. Напраўду нічога супрацьзаконнага Расея не робіць - яна проста выкарыстоўвае існыя механізмы, якія дазваляюць абмяжоўваць экспарт. Але надалей яна будзе намагаць і звяртацца да партнёраў з Мытнага саюзу, каб яны ўводзілі дадатковыя абмежавальныя захады. І гэта будзе тэст не для Украіны, а для Беларусі і Казахстана: наколькі яны з'яўляюцца суверэннымі дзяржавамі і гатовыя весці самастойную палітыку», - упэўнены экспэрт.

Нагадаем, раней Расея забараніла пастаўкі на сваю тэрыторыю прадукцыі шэрагу кандытарскіх заводаў Украіны. З сённяшняга дня мытная служба Расеі заблакавала пастаўку ўсіх тавараў з Украіны.

Фотa: UAINFO

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках