18 траўня 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла ўкраінскія цукеркі

38
Расея забараніла ўкраінскія цукеркі

Расспажыўнагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расею прадукцыі кампаніі «Рошен» - аднаго з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў на Украіне.

Пра гэта ў панядзелак, 29 ліпеня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанку.

«На жаль, нашы падазрэнні спраўдзіліся, пра што мы шчыра шкадуем. Выяўленыя парушэнні даюць нам падставы ставіць пытанне аб увядзенні забароны на ўвоз усёй прадукцыі гэтай фірмы», - заявіў Анішчанка, дадаўшы, што мытныя органы ўжо ў курсе забароны.

Па словах Анішчанкі, Расспажыўнагляд адабраў з маскоўскіх крам для экспертызы кандытарскія вырабы, вырабленыя на кіеўскай, вінніцкай, марыупальскай і крэменчугскай фабрыках кампаніі «Рошен». У выніку ведамства прыйшло да высновы, што прадукцыя «не адпавядае заяўленым параметрам».

«Парушаныя патрабаванні да якасці і бяспекі. Ёсць падставы казаць пра сістэмныя парушэнні дзеючага ў нашай краіне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў», - патлумачыў галоўны санітарны лекар.

«У прыватнасці, прадукцыя Вінніцкай кандытарскай фабрыкі «Конафетто» не адпавядала нарматывам па змесце тлушчаў і арганалептыцы. Цукеркі «Монблан» з шакаладам Кіеўскай кандытарскай фабрыкі і цукеркі «Монблан» крэм-праліне з дробненым арэхам, карамель з малочным начыннем «Молочная капля» Крэменчугскай фабрыкі, чорны шакалад «Рошен» Вінніцкай фабрыкі, цукеркі «Варьете» са сметанковым крэмам і хрумсткімі шарыкамі мелі шматлікія адхіленні па паказчыках якасці і гэтак далей», - сказаў Анішчанка.

«У шакаладзе малочным «Рошен» знойдзены бензапірэн. Гэта прыкмета сур'ёзных праблем, звязаных з забеспячэннем бяспекі гэтага віду прадукцыі», - працягнуў ён пералічваць прэтэнзіі Расспажыўнагляду.

Яшчэ 11 ліпеня Анішчанка расказаў, што ўкраінскія прысмакі ў апошні час выклікаюць «усё большую трывогу» ў яго падначаленых. У першую чаргу, адзначыў галоўны санітарны ўрач, пытанні выклікае прадукцыя «Рошен».

Гэта не першая прэтэнзія Расспажыўнагляду да прадукцыі, якая пастаўляецца з Украіны. Раней Расспажыўнагляд уводзіў забарону на пастаўку ўкраінскага сыру, аднак пасля шэрагу ўзгадненняў пастаўкі сыру аднавіліся.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках