18 траўня 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з чарнагорцамі

9
Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з чарнагорцамі

Футбалісты зборнай Беларусі сёння згулялі ўнічыю з камандай Чарнагорыі ў таварыскім матчы - 1:1.

Пачатак сустрэчы на жодзінскім стадыёне «Тарпеда» прайшоў з перавагай гасцей, якія стварылі некалькі небяспечных момантаў каля брамы капітана беларускай каманды Сяргея Верамко, але мяч так і не трапіў у сетку. А вось адзін з нешматлікіх нападаў беларусаў прычыніўся да голу. На 16-й хвіліне сустрэчы ўдар па браме Вукашыян Палексіча наносіў Сяргей Кісляк, але мяч трапіў у руку Марка Сіміча, і эстонскі арбітр Крыста Тохвэр паказаў на 11-метровую адзнаку. Пенальці дакладна рэалізаваў Сяргей Карніленка - 1:0. Да перапынку беларусы маглі падвоіць вынік, але мяч пасля ўдару Антона Пуцілы трапіў у штангу, паведамляе БелТА.

У другой палове сустрэчы карціна гульні не асабліва змянілася: каманды рухаліся па полі ў невысокім тэмпе, амаль не пагражаючы брамам адна адной. Тым не менш на 62-й хвіліне чарнагорцы здолелі аднавіць раўнавагу, калі пасля памылкі абаронцаў беларускай зборнай гол забіў Мірка Вучэніч. У астатні гульнявы час, нягледзячы на мноства замен, падапечныя Георгія Кандрацьева не здолелі дамагчыся перамогі.

Склад камандаў:

Беларусь: Верамко; Жаўнерчык (Філіпенка, 81), Мартыновіч, Верхаўцоў, Трубіла, Кісляк (Брэсан, 56), Драгун (Аляхновіч, 81), Калачоў (Балановіч, 78), А.Глеб (А.Валадзько, 56), Пуціла , Карніленка (Скавыш, 56).

Чарнагорыя: Палексіч; Савіч, Джудавіч (Касалица, 46), Баша (Кецаевіч, 67), Сіміч, Кркотич (Пекович, 67), Звераціч (Наваковіч, 84), Бакіч (Божавіч, 46), Бошкавіч (Бечырай, 76), Вучыніч, Ёвеціч.

Пасля сустрэчы з чарнагорцамі беларускія футбалісты 6 верасня ў Жодзіне правядуць яшчэ адзін спарынг з камандай Кыргызстана, які стане генеральнай рэпетыцыяй перад заключнымі кваліфікацыйнымі матчамі чэмпіянату свету-2014 - з камандай Францыі (Гомель, 10 верасня) і зборнай Гішпаніі (Пальма-дэ-Маёрка, 11 кастрычніка). На 15 кастрычніка прызначаны таварыскі матч з нацыянальнай зборнай Японіі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках