У Слоніме смеццявоз насмерць збіў пенсіянера
10- 15.08.2013, 12:19
- 10,929
Няшчасны выпадак адбыўся ў прыватным сэктары райцэнтра.
Кіроўца машыны пасля загрузкі смецця пачаў рух, але раптам адчуў нешта дзіўнае. Ён выйшаў з смеццявоза і ўбачыў пад машынай мужчыну, які не рухаўся, паведамляе БелаПАН.
Пенсіянер спрабаваў абыйсці грузавік спераду, а кіроўца яго не заўважыў. Ад траўмаў 73-гадовы жыхар Слоніма сканаў.