9 траўня 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уручча будуць ушчыльняць і далей

30
Уручча будуць ушчыльняць і далей

На ўчарашнюю прамую лінію да старшыні Менгарвыканкама датэлефанаваліся чальцы ЖБВК «Першамайскі-1», домам якіх хочуць ушчыльніць вуліцу Шугаева ў мікрараёне Уручча-2.

Людзі пацікавіліся, калі нарэшце пачнецца будаўніцтва шматпавярховіка. Са слоў Мікалая Ладуцькі, адзінай перашкодай служыць непрымірымая пазіцыя жыхароў Уручча. «На наступным тыдні адміністрацыя Першамайскага раёна і кіраванне жыллёвай палітыкі правядзе сустрэчу з насельніцтвам, на якой будзе прасіць іх не замінаць будаўніцтву вашага дома», - растлумачыў старшыня Менгарвыканкама.

Як паведамляе «Менск-Навіны», старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама Мікалай Бутрым удакладніў, што паводле ўсіх горадабудаўнічых нормаў дом на абранай пляцоўцы можа быць пабудаваны. Месяц таму надзел пачалі агароджваць парканам, але неўзабаве праз пратэсты мясцовага насельніцтва падрыхтоўчыя працы былі прыпыненыя.

Нагадаем, мінулым летам Менгарвыканкам прыняў пастанову №1893, якой выключыў з праекта забудовы мікрараёна Уручча-2 19-павярховы дом ЖБВК «Першамайскі-1». Аднак улады не здолелі знайсці альтэрнатыўную пляцоўку, і леташняя пастанова была скасаваная. Жыхары Уручча-2 запісалі відэазварот да Лукашэнкі з просьбай «спыніць беззаконне Менгарвыканкама». «Трэцюю будоўлю на вуліцы даўжынёй 500 метраў мы, жыхары, ўспрымаем як генацыд насельніцтва, як мэтанакіраванае ператварэнне мікрараёна Уручча-2 у жалезабетонную рэзервацыю», - гаварылася ў пасланні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках