Апазіцыя Азербайджана патрабуе свабодных выбараў
8- 18.08.2013, 20:01
- 14,448
Нягледзячы на супрацьдзеянне з боку ўладаў і прэвентыўныя затрыманні, тысячы прыхільнікаў азербайджанскай апазіцыі правялі мітынг у Баку.
Яшчэ да пачатку акцыі старшыня адной з апазіцыйных партый Алі Керымлі заявіў, што яна ў першую чаргу з'яўляецца адкрыццём сезона перадвыбарнай кампаніі:
«Гэта, нарэшце, пачатак грамадска-палітычнай актыўнасці ў Азербайджане, выражэнне падтрымкі грамадства адзінаму кандыдату ад аб'яднанай апазіцыі Рустаму Ібрагімбекаву, спроба ліквідацыі перашкодаў,што штучна ствараюцца для рэгістрацыі яго кандыдатуры».
На пляцоўцы, дзе праводзіцца мітынг, луналі сцягі Азербайджана, партый Народнага Фронту і Мусават. Бачныя транспаранты «Мы хочам свабодныя выбары!», «Свабоду палітвязням», паведамляе «Радыё Азадлыг».
Быў зачытаны зварот адзінага кандыдата Нацыянальнай рады апазіцыі Рустама Ібрагімбекава. У ім гаворыцца, што супраць прагрэсіўна думаючых людзей, якія жадаюць перамены ўлады дэмакратычным шляхам, вылучаюцца надуманыя абвінавачванні, іх арыштоўваюць паводле надуманых абвінавачванняў.
«Сёння ва ўладзе знаходзяцца несправядлівыя. Мы хочам, каб Азербайджан быў вольны. Каб азербайджанская паліцыя была паважанай, каб мы ганарыліся сваімі салдатамі. У барацьбе, якую мы вядзем супраць улады, мы павінны адрознівацца ад яе», - сказаў старшыня партыі Класічнага народнага фронту Мірмахмуд Міраліоглу.
«Сёння пачатак руху супраціву, які нясе канец уладзе Аліевых», - сказаў намеснік старшыні Моладзевай арганізацыі партыі Мусават Ахад Мамедлі.
Удзельнікі акцыі скандзіравалі лозунгі «У адстаўку!», «Ільхам, ідзі прэч!», «Ільхам, рукі прэч ад моладзі».
Мітынг завяршыўся прыняццем рэзалюцыі з патрабаваннямі: забяспечыць правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, вызваліць палітвязняў, стварыць умовы для вяртання ў краіну Ібрагімбекава і вылучэння кандыдатам у прэзідэнты, піша сайт contact.az.
Таксама ў рэзалюцыі патрабуецца, каб кіраўнік дзяржавы даў тлумачэнні аб афшорных кампаніях яго сямейнікаў, пакараў карумпаваных чыноўнікаў і спыніў парушэння правоў уласнасці.
Падчас акцыі паліцыянты затрымалі групу жанчын - салдацкіх маці, чые дзеці загінулі ў войску ў не баявых умовах, Іх пасадзілі ў аўтобус і павезлі. Адзінай правінай жанчын было тое, што яны прыйшлі на мітынг з партрэтамі сваіх сыноў.
Перад пачаткам акцыі паліцыя таксама затрымала некалькі дзясяткаў чалавек, якія мелі намер узяць у ёй удзел.