У беларусаў на мяжы канфіскуюць iPhone 5
69- 19.08.2013, 15:46
- 74,174
У жыхаркі Брэста на мяжы Беларусі з Польшчай канфіскавалі тры новых тэлефона iPhone 5.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, вечарам 16 жніўня жанчына спрабавала утаіць ад памежнага нарада факт перавозкі трох «iPhone 5», у іншым мужчына пад уласнай верхняй вопраткай схаваў пяць аналагічных гаджэтаў.
Тавар на агульную суму каля 54,5 млн рублёў перададзены ў мытню. Да рашэння суда затрыманы і аўтамабіль коштам 60 млн рублёў.