4 траўня 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі забралі ў грамадзяніна Літвы дарагі «Лексус»

117
Мытнікі забралі ў грамадзяніна Літвы дарагі «Лексус»

Літовец лічыць, што аўто канфіскавалі незаконна і просіць разабрацца з бязмежжам беларускіх уладаў.

Пра гэта ён піша ў адкрытым лісце, копію якога атрымала і рэдакцыя сайта charter97.org.

Эрыкас Грышкявічус звяртаецца да амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвальдаса Ігнатавічуса, старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерыя Сукалы, а таксама да сродкаў масавай інфармацыі.

«Я з'яўляюся грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і вымушаны інфармаваць вас пра тое, якім чынам у дачыненні да мяне улады Астравецкага і Ашмянскага раёнаў сфабрыкавалі матэрыялы адміністрацыйнай справы па артыкуле 14.7 КаАП Рэспублікі Беларусь «набыццё, транспарціроўка, захоўванне тавараў і транспартных сродкаў, увезеных на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з парушэннем мытных правілаў», - піша ён.

8 лютага 2013 года суддзя суда Ашмянскага раёна Емяльяновіч Т. В. вынесла судовую пастанову па дадзеным артыкуле.

«Я быў падвергнуты штрафу ў памеры пяці базавых велічынь (500 тысяч беларускіх рублёў) з канфіскацыяй легкавога аўтамабіля маркі Lexus RX 300. Супрацоўнікі міліцыі і прадстаўнікі Ашмянскай мытні абвінавацілі мяне ў тым, што я 8 чэрвеня 2012 года перадаў свой аўтамабіль для кіравання жыхару Астраўца Раждзествіну Е. Т.. Па дадзеным выпадку праверку праводзіў Астравецкі РАУС, і 18 чэрвеня 2012 года была вынесеная пастанова аб спыненні адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Раждзествіна Е. Т. за адсутнасцю адміністрацыйнага правапарушэння», - адзначыў грамадзянін Літвы.

Ён падкрэсліў, што суддзя Емяльяновіч Е.Т. яго паказанні і паказанні грамадзянскіх сведак аб тым, што аўтар ліста свой асабісты аўтамабіль нікому не перадаваў, не брала пад увагу, а ўзяла за аснову недакладныя паказанні супрацоўнікаў міліцыі Станкевіча Е. Т., Чэрскага Д. А., а таксама работніка Ашмянскай мытні Рэўта В. К..

«Я лічу, што з боку ўладаў Ашмянскага раёна ў адносінах да мяне было здзейсненае беззаконне з мэтай канфіскаваць мой прэстыжны аўтамабіль, каб дагадзіць зацікаўленым асобам Астравецкага або Ашмянскага раёнаў», - перакананы грамадзянін Літоўскай Рэспублікі.

Ён дадаў, што ў пошуках справядлівасці і правасуддзя прайшоў усе судовыя інстанцыі Рэспублікі Беларусь за выключэннем Вярхоўнага Суда.

«У судах еўрапейскіх дзяржаў па адміністрацыйных справах паліцыянты не сведчаць, так як гэтая норма права забароненая законам. Але ў беларускіх судах па адміністрацыйных справах сведкамі з'яўляюцца работнікі міліцыі, і на іх паказаннях суддзі выносяць прымусовыя рашэнні. З гэтага вынікае, што ў Беларусі такімі формамі і метадамі парушаюцца правы чалавека», - абураецца мужчына.

Эрыкас Грышкявічус просіць амбасадара Літвы «накіраваць у беларускі МЗС дыпламатычную ноту для абароны яго законных правоў, якія парушылі службовыя асобы Ашмянскай мытні і старэйшы оперупаўнаважаны па АУС 7-га ўпраўлення ГУУБ МУС Рэспублікі Беларусь Станкевіч Е. Т., сфабрыкаваўшы матэрыялы адміністрацыйнай справы з мэтай канфіскаваць аўтамабіль Lеxus RX 300».

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках