4 траўня 2024, Субота, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Кокер падчас гастроляў у Менску запатрабаваў асабістага шэф-кухара

28
Джо Кокер падчас гастроляў у Менску запатрабаваў асабістага шэф-кухара

Напярэдадні прыезду ў сталіцу англійскі спявак Джо Кокер даслаў арганізатарам канцэрту райдэр.

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» асістэнт рэжысёра Палаца Рэспублікі Тамара Шахназарава, у прымаючага боку артыст запатрабаваў асабістага шэф-кухара. Кулінар павінен суправаджаць Джо Кокера на працягу ўсіх яго рэпетыцый. Дзеля гэтага каля канцэртнай пляцоўкі пабудуюць міні-кухню.

- У астатнім патрабаванні ў знакамітасці даволі сціплыя. Нумар у гасцініцы запатрабаваў хоць і люкс, але без асаблівых вынаходстваў. У грымёрным пакоі папрасіў усталяваць толькі халадзільнік, у якім павінны быць шакаладныя батончыкі і безалкагольныя напоі, - запэўніла спецыяліст.

Уважліва англійскі рок-спявак ставіцца да асабістай бяспекі. Без акрэдытацыі гледачы не змогуць пранесці ў залу відэа-і фотакамеры. Прысутнічаць на саўндчэку ў артыста таксама не дазволяць.

Канцэрт Джо Кокера пройдзе 3 верасня ў «Менск-Арэне». У сталіцы спявак прэзентуе новы альбом FireItUp і спяе свае лепшыя хіты.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках