4 траўня 2024, Субота, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая чыстка Рунэту

12
Вялікая чыстка Рунэту

Франкамоўная прэса абмяркоўвае антыпірацкі закон, які ўступіў ў сілу 1 жніўня, яго мэта - «навесці парадак у джунглях расейскай Сеткі».

Незадаволенасць інтэрнэт-супольнасці СМІ тлумачаць традыцыйнай для Расеі адсутнасцю папярэдняга грамадскага абмеркавання.

Музычная і кінаіндустрыя Еўропы і ЗША штогод губляюць у Расіі 1,5-2 млрд даляраў з-за невыканання аўтарскіх правоў, піша журналіст La Croix Бенжамен Кенель. У посткамуністычным хаосе 1990-х гадоў у краіне распладзіліся кіёскі, якія гандлявалі кантрафактнымі CD і DVD, а ў нашы дні пірацтва квітнее ў інтэрнэце, канстатуе аўтар, прыводзячы ў якасці прыкладу галоўную расейскую сацсетку Вконтакте.

Уступіўшы ў СГА, Масква абавязалася пакласці канец падобнай практыцы, менавіта таму і быў распрацаваны дадзены закон, гаворыцца ў артыкуле.

Незадаволенасць інтэрнэт-супольнасці журналіст тлумачыць тым, што, як гэта часта бывае ў Расеі, законапраект рыхтавалі без грамадскага абмеркавання і кансультацый з зацікаўленымі бакамі. Пры гэтым у Расеі назіраецца бурнае развіццё інтэрнэт-сектара, адзначае Кенель: на яго долю ўжо прыходзіцца 4,6% ВУП.

Le Nouvel Observateur называе новы закон занадта суровым.

Справа ў тым, што па новых правілах любы сайт, на якім размешчаны пірацкі відэакантэнт, можа быць заблакаваны па просьбе праваўладальніка без рашэння суда, гаворыцца ў артыкуле. Першапачаткова, заканадаўцы таксама хацелі абараніць аўтарскія правы на музычныя і літаратурныя творы, аднак ім давялося прыцішыць свае амбіцыі.

Азнаёміўшыся з тэкстам законапраекта, галоўныя гульцы расейскай Сеткі былі абураныя: закон прадугледжвае блакаванне доступу да ўсяго сайту, а не да нелегальнага кантэнту.

У канцы чэрвеня Расейская асацыяцыя электронных камунікацый (РАЭК), у якую сярод іншых уваходзяць расейскае аддзяленне Google, паштовы сервіс Mail.ru, пошукавік Yandex і анлайн-крама Ozon.ru, апублікавала адкрыты ліст з патрабаваннем перагледзець закон. Прадстаўнікі дадзеных кампаній упэўненыя, што новы закон дае магчымасці для злоўжыванняў і можа стаць прыладай нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Акрамя таго, звяртаюць увагу ў РАЭК, у законе не прапісана, у якіх выпадках магчыма выкарыстоўваць відэапрадукцыю без дазволу праваўладальніка, такім чынам, пацярпець могуць школы, універсітэты і бібліятэкі.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках